1. Прачытайце беларускія прыслоўі За добрым мужам і варона жона, а за благім і княгіня згіне. Жонку выбірай і вачыма, і вушыма. Да пяці гадоў песці дзіця, як яечка, да сямі пасі як авечку, тады выйдзе на чалавечка. 2. Паспрабуйце адужыць скарагаворкі Адна сарока – адна марока, сорак сарок - сорак марок. Ідзе скарагаворка са скарагаварчанятамі 3. Чытайце Аканне: пераход о, э ў а Добра – дабро, цэны – цана, цэгла – цагляны, дрэмле – драмлю, мароз – маразы, горы – гара, ногі – нага, шчэбет – шчабятаць, восем – васьмёра, шэсць – шасцёра, кот – каты, голас – галасы, золата – залаты, гора – гараваць, род – нарадзіць, розум – разумець, роўны – раўняць. Яканне: пераход е, ё ў я Цёпла – цяпло, лес – лясы, сёлы – сяло, вецер – вятры, месці – мяту, сёстры – сястра, серп – сярпы, сем – сямёра, везці – вязуць, есці – ядуць, несці – нясуць, смех – смяяцца, лёд – лядовы, мёд – мядовы, вечар – вячэра, зелень – зялёны, вёслы – вясло, мёў - мяту. 1. Адказвайце адмоўна: Узор: - У цябе ёсць білет? – Не, у мяне няма білета. 1. У яго ёсць брат? ................................................................................................ 2. У яе ёсць кот? ................................................................................................... 3. У цябе ёсць веласіпед? ..................................................................................... 4. У яго ёсць ноўтбук? .......................................................................................... 5. У іх ёсць сын? ................................................................................................... 6. У цябе ёсць падручнік? .................................................................................... 7. У яе ёсць дом? ............................................................................................... 8. У яго на паліцы ёсць слоўнік? ............................................................. 9. У пакоі ёсць дыван? ................................................................................ 2. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання. 3. Адкажыце на пытанні Ужывайце назоўнікі ў дужках: 1. Каму дапамагаў бацька? (сын) 2. Каму прадставіўся працаўнік? (дырэктар) 3. Каму спадабалася дзяўчына? (хлопец) 4. Каму трэба паказаць дарогу? (турыст) 5. Каму неабходна здаць іспыт? (студэнт) 6. Каму ты распавёў усе навіны? (брат, сябар) 7. Каму мама наліла малака? (кот) 8. Каму бабуля чытае казку? (унук) 9. Каму ты пазычыў свой канспект? (аднагрупнік) 4. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання. 5. Адкажыце станоўча: Узор: Яны размаўлялі пра (іншаземец)? .............................................. Яны размаўлялі пра іншаземца? Так, яны размаўлялі пра іншаземца 1. Яны размаўлялі пра (журналіст)? 2. Яны размаўлялі пра (палітык)? 3. Яны размаўлялі пра новы (слоўнік)? 4. Яны размаўлялі пра (спектакль)? 5. Яны размаўлялі пра цікавы (раман)? 6. Яны размаўлялі пра (сябар)? 7. Яны размаўлялі пра (заапарк, слон, насарог, пеўнік)? 6. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання. 7. Адкажыце адмоўна: Узор: Яны размаўлялі з/са (іншаземец)? .............................................. Яны размаўлялі з іншаземцам? Не, яны размаўлялі не з іншаземцам. 1. Яны размаўлялі з/са (журналіст)? 2. Яны размаўлялі з/са (палітык)? 3. Яны размаўлялі з/са (выкладчык)? 4. Яны размаўлялі з/са (блазан)? 5. Яны размаўлялі з/са (тынкоўшчык)? 6. Яны размаўлялі з/са (сябар)? 7. Яны размаўлялі з/са (спявак, акцёр, палітык, дырэктар)? 8. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання. 9. Пастаўце словы ў дужках у месны склон 1. Мабільнік ляжыць на (стол)? 2. Кот сядзеў на (падаконнік). 3. Дзядзька цэлы дзень быў на (завод). 4. Учора Андрэй і Рома былі ў (тэатр). 5. Аленка яшчэ ніколі не была ў (заапарк). 6. Іншаземец не паспеў пабываць у (палац, буфет, цырк). 7. Коўдра ляжыць на (ложак). 10. Пастаўце ў множны лік і перапішыце сказы з папярэдняга практыкавання.